Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У Заслаўі стартаваў чэмпіянат Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ

12.07.2022

На базе РЦАП па вяслярных відах спорту ў Заслаўі стартаваў чэмпіянат Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У стартавы дзень спаборніцтваў адбыўся толькі адзін фінал. Перамогу ў вырашальным заездзе байдарак-адзіночак на 500 метраў атрымаў дзеючы чэмпіён свету ў гэтым відзе праграмы Мікіта Борыкаў з каманды Гомельскай вобласці. Яшчэ адзін прадстаўнік Гомельшчыны Станіслаў Дайнэка фінішаваў другім, трэці рэзультат паказаў Уладзіслаў Кравец з Брэсцкага рэгіёна.

На чэмпіянат Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ заявіліся амаль 250 атлетаў - мужчыны, жанчыны і спартсмены з абмежаванымі магчымасцямі. У аўторак на турніры ў Заслаўі будуць разыграны сем камплектаў узнагарод.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос