Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

БЕЛАЗ развівае пастаўкі прадукцыі ў Індыю

09.08.2022

БЕЛАЗ развівае пастаўкі прадукцыі ў Індыю, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал прадпрыемства.

"На працягу двух гадоў кар'ерныя самазвалы БЕЛАЗ-75137 грузападымальнасцю 136 т працуюць ва ўмовах экстрэмальна высокіх тэмператур (часам да плюс 50 градусаў) у вугальным кар'еры штата Чхатысгарх у Індыі. Тэхніка зарэкамендавала сябе з найлепшага боку", - падкрэслілі на заводзе.

Паспяховасць праекта ў цэлым пацвярджае новая партыя машын. "На гэты раз выбар індыйскага спажыўца спыніўся на 220-тонных кар'ерных самазвалах серыі БЕЛАЗ-7530. Тэхнічныя рашэнні, прымененыя ў велікагрузах, максімальна адаптаваны пад умовы іх эксплуатацыі. У складзе самазвалаў кандыцыянеры павышанай прадукцыйнасці, сістэма кантролю загрузкі і паліва, сістэма актыўнага відэаагляду - 360 градусаў, сістэма разумнага святла", - адзначылі на прадпрыемстве.

ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг" - найбуйнейшы сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці. Займае каля 30 працэнтаў сусветнага рынку кар'ерных самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці. Вырабляе самы буйны ў свеце кар'ерны самазвал грузападымальнасцю 450 т.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос