Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Прадпрыемствы Хакасіі зацікаўлены ў набыцці кар'ернай тэхнікі БЕЛАЗ

17.08.2022

Топ-менеджары буйных беларускіх прамысловых кампаній, у іх ліку ААТ "БЕЛАЗ", у рамках візіту ўрадавай дэлегацыі Беларусі пабывалі ў Рэспубліцы Хакасія. Мэта візіту - паглыбленне шматгадовага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага прадпрыемства.

"Сёння каля 20 прадпрыемстваў Хакасіі эксплуатуюць больш за 500 адзінак кар'ернай тэхнікі БЕЛАЗ. За студзень - ліпень бягучага года ў Хакасію адгружана 14 машын. Адна пайшла спажыўцу ў мінулыя выхадныя, а яшчэ тры, згодна з нашым планам адгрузкі, адправім у бліжэйшы час. Водгукі з месцаў эксплуатацыі аб БЕЛАЗах і сэрвісным абслугоўванні самазвалаў выключна станоўчыя", - адзначыў намеснік начальніка ўпраўлення - начальнік камерцыйнага аддзела па рабоце на рынках краін СНД ААТ "БЕЛАЗ" Анатоль Трамбіцкі.

Падчас наведвання беларускай дэлегацыяй ТАА "СУЭК-Хакасія", ТАА "Сорскі горна-абагачальны камбінат" і іншых здабыўных прадпрыемстваў былі праведзены перагаворы, на якіх пацверджаны намеры па далейшым набыцці кар'ернай тэхнікі БЕЛАЗ і абмеркаваны перспектывы ўзаемавыгаднага партнёрства.

ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг" - найбуйнейшы сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці. Займае каля 30 працэнтаў сусветнага рынку кар'ерных самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці. Вырабляе самы буйны ў свеце кар'ерны самазвал грузападымальнасцю 450 т.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос