Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Першы этап конкурсу «Стальная магістраль» АрМГ-2022 прайшоў пад Слуцкам

18.08.2022

Першы этап конкурсу "Стальная магістраль" АрМГ-2022 прайшоў пад Слуцкам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Першы этап конкурсу "Стальная магістраль" Армейскіх міжнародных гульняў пад назвай "Маставік" прайшоў на палігоне Лясішча. На старт выйшлі воіны-чыгуначнікі маставых падраздзяленняў Беларусі і Расіі. Каманды ваенных прафесіяналаў сабралі плоскую апору і пралётную канструкцыю эстакады моста РЭМ-500.

За час знаходжання ў Беларусі ўдзельнікі не толькі прадэманструюць прафесійныя навыкі, але і азнаёмяцца з гісторыяй Беларусі. Канкурсанты ўжо наведалі Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску. Акрамя таго, для ваеннаслужачых запланавана наведванне Кургана Славы, Музея гісторыі слуцкіх паясоў і Мірскага замка.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос