Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Аляксандр Бразевіч пакінуў пасаду галоўнага трэнера футбалістаў «Слуцка»

01.09.2022

Галоўны трэнер футбалістаў "Слуцка" Аляксандр Бразевіч пакінуў сваю пасаду. Кантракт з настаўнікам скасаваны па пагадненні бакоў. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце слуцкага клуба, паведамляе БЕЛТА.

Аляксандр Бразевіч узначаліў каманду ў кастрычніку 2020 года і пад яго кіраўніцтвам "Слуцк" захаваў за сабой месца ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі, а ў 2021 годзе каманда заняла дзявятае месца. Выконваць абавязкі галоўнага трэнера будзе Аляксандр Гурыновіч, які быў асістэнтам Бразевіча. У 19 матчах цяперашняга нацыянальнага першынства "Слуцк" набраў 18 ачкоў (4 перамогі, 6 нічыіх, 9 паражэнняў; розніца мячоў - 20-31) і займае 12-е месца.

У наступным туры слуцкая дружына 2 верасня прыме на сваім полі дэбютанта элітнага дывізіёна дзяржынскі "Арсенал", які знаходзіцца на 14-м радку, маючы ў сваім актыве 13 ачкоў.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос