Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Бегавыя спаборніцтвы «Шляхам Якуба Коласа» правядуць у Стаўбцоўскім раёне 22 кастрычніка

13.09.2022

Бегавыя спаборніцтвы "Шляхам Якуба Коласа" па родных мясцінах класіка пройдуць у Стаўбцоўскім раёне 22 кастрычніка, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны партал Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Спаборніцтвы пройдуць у маляўнічых мясцінах: высокі бераг ракі Нёман, вельмі прыгожыя лясныя дарогі Акінчыц - радзімы Якуба Коласа, Смольні. Праграма спаборніцтваў уключае забегі на дыстанцыі 6, 10 (старт ад вёскі Акінчыцы) і 30 км (старт ад ДЮСШ Стаўбцоўскага раёна), прадугледжаны таксама сямейны забег.

Адзначаецца, што сямейны забег з дзецьмі 3-6 гадоў прадугледжвае дыстанцыю 2 км без уліку часу. Забег на 6 км рэкамендуюць рабіць пачынаючым. Вынікі ўдзельнікаў зафіксуюць электроннай сістэмай хронаметражу.

Пераможцаў ва ўзроставых групах узнагародзяць грашовымі прызамі, прызёраў - памятнымі сертыфікатамі. Таксама ўсе фінішоры на дыстанцыі 6, 10 і 30 км атрымаюць памятны медаль фінішора, з фінішораў сямейнага забегу медалі атрымаюць толькі дзеці 3-6 гадоў.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by