Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Рэгіянальны восеньскі сельскагаспадарчы кірмаш пройдзе ў Маладзечне 1 кастрычніка

19.09.2022

Восеньскія кірмашы выхаднога дня пачалi працу ў сталічным рэгіёне 17 верасня. На змену ім, месяцам пазней, прыйдуць рэгіянальныя, паведамляе Мiнская праўда.

1 кастрычніка на плошчы Старое месца ў Маладзечне сваю прадукцыю прадставяць гандлёвыя прадпрыемствы, арганізацыі, мясакамбінаты, рыбгасы Вілейскага, Валожынскага, Лагойскага, Маладзечанскага і Мядзельскага раёнаў. Да іх далучацца фермеры, індывідуальныя прадпрымальнікі, пчаляры.

На восеньскім базары жыхары горада, а таксама госці, змогуць набыць агародніну і садавіну, кандытарскія вырабы, харчовыя і прамысловыя тавары, сельгасінвентар, угнаенні, творы майстроў народнай творчасці. Восеньскія кірмашы выхаднога дня будуць праходзіць штотыдзень, з 17 верасня па 12 лістапада.

Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, адзінокім пажылым людзям, а таксама інвалідам акажуць дапамогу ў дастаўцы садавінагароднінай прадукцыі на дом.

minsk-region.gov.by

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос