Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Індывідуальнымі прадпрымальнікамі Мінскай вобласці за студзень-жнівень 2022 года выплачана ў бюджэт 114,0 млн. рублёў

04.10.2022

На 1 верасня 2022 года ў падатковых органах Мінскай вобласці знаходзіліся на ўліку 47 443 індывідуальныя прадпрымальнікі.

За студзень-жнівень 2022 года імі ўплачана ў бюджэт 114,0 млн. рублёў падаткаў і іншых плацяжоў.

Удзельная вага паступленняў ад індывідуальных прадпрымальнікаў у агульных паступленнях склала 3,2 працэнта.

Асноўная доля плацяжоў прыпадае на прадпрымальнікаў, якія прымяняюць агульны парадак падаткаабкладання, імі выплачана ў бюджэт 53,8 млн. рублёў, або 47,2% ад агульнай сумы паступленняў гэтай катэгорыі суб'ектаў гаспадарання.

Ад індывідуальных прадпрымальнікаў, якія прымяняюць, спрошчаную сістэму падаткаабкладання паступіла 46,0 млн. рублёў, або 40,4 %.

Плацельшчыкамі адзінага падатку выплачана 13,4 млн. рублёў, ці 11,8%.

minsk-region.gov.by

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос