Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Беларусь і Кітай падпісалі пагадненне аб падтрымцы развіцця «Вялікага каменя»

14.11.2022

Пагадненне аб падрыхтоўцы тэхніка-эканамічнага абгрунтавання заключана паміж урадамі Беларусі і КНР. З беларускага боку пагадненне падпісаў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў, з кітайскага боку - Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Се Сяаюн, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Пагадненнем прадугледжана выдзяленне тэхніка-эканамічнай дапамогі ўрада КНР на правядзенне даследаванняў па праекце "Будаўніцтва другой падстанцыі для электразабеспячэння Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".

Гэта абота праводзіцца ў адпаведнасці з палажэннямі мемарандума паміж Міністэрствам эканомікі Беларусі і Дзяржаўным агенцтвам міжнароднага развіцця і супрацоўніцтва КНР у мэтах развіцця індустрыяльнага парка ў рамках тэхніка-эканамічнай дапамогі ад 12 верасня 2019 года.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос