Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У Мінскай вобласці поўнасцю сфарміраваны харчовы стабфонд

06.12.2022

Вырасціць ураджай, якасна яго захаваць і гарантавана прадаць! У сталіцы і Мінскай вобласці поўнасцю сфарміраваны харчовы стабфонд. Запасы толькі цэнтральнага рэгіёна - амаль 20 тысяч тон агародніны і бульбы, а таксама больш за 1700 тон яблыкаў. На міжсезонны перыяд захоўваць і размяркоўваць стабфонд будуць 24 сельгасарганізацыі вобласці. Адзін з буйных вытворцаў - сялянска-фермерская гаспадарка «АграЛайнПлюс» са Смалявіцкага раёна. Тут вялікае агароднінасховішча (на 10 тысяч тон), дзе тэмпературу і мікраклімат кантралюе камп'ютар. З надыходам зімы попыт на агародніну павялічваецца.

Там жа, дзе няма гандлёвых сетак, дзейнічае спажыўкааперацыя. У міжсезонне ў вёсках, напрыклад, Лагойскага раёна агародніну можна купіць дзякуючы рабоце мясцовага спажывецкага таварыства. У прасторным сховішчы ўсе ўмовы і мікраклімат. Тут ужо назапашана на зімоўку больш за 70 тон бульбы, 20 тон цыбулі, 27 тон морквы і буракоў.

tvr.by

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос