Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Інвестыцыі ў АПК: новы мехдвор адкрылі ў аграгарадку Камена

15.12.2022

Інвестыцыі ў АПК - гэта не толькі гарантыя пышнага караваю, але i развіццё інфраструктуры, і стварэнне камфортных працоўных месцаў.

Так, у гаспадарцы "Лагойскі" адкрылі адміністрацыйна-бытавы будынак з рамонтнымі майстэрнямі і навесам для сельгастэхнікі. Абноўлены мехдвор знаходзіцца ў аграгарадку Камена. Гэты ўчастак да філіяла далучылі ў 2020 годзе, а пасля ацэнкі існуючых майстэрняў прынялі рашэнне аб поўнай рэканструкцыі аб'екта.

Зараз у сучасным комплексе ёсць усе неабходнае інжынернае абсталяванне для рамонту, прадугледжана 12 месцаў для міжсезоннага захоўвання тэхнікі. Акрамя таго, для аграрыяў створаны практычна гасцінічныя ўмовы. Асабліва запатрабаваныя "апартаменты" будуць у механізатараў, якія прыязджаюць на працу з суседніх раёнаў. Дарэчы, зараз у гаспадарцы "Лагойскі" працуюць амаль 230 чалавек.

Атрымліваць яшчэ большыя дывідэнды аграрыям дапамогуць і новыя аб'екты. Так, у наступным сезоне ў гаспадарцы "Лагойскі" адкрыюць малочна-таварны комплекс на тысячу галоў. А яшчэ плануюць увесці ў эксплуатацыю цэх па перапрацоўцы рапсавага алею.

tvr.by

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос