Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Рэспубліканская акцыя «Бяспечны Новы год!» праходзіць у Мінскай вобласці

22.12.2022

Інтэрактыўныя ўрокі ад ратавальнікаў. Рэспубліканская акцыя "Бяспечны Новы год!" праходзіць у Мінскай вобласці. Як паводзіць сябе падчас снежных забаў, як карыстацца хлапушкамі і бенгальскімі агнямі. Актуальныя правілы паводзін ратавальнікі ў гэты перыяд нагадваюць школьнікам. Напярэдадні зімовых канікул і навагодніх свят прафілактычныя сустрэчы пройдуць ва ўсіх раёнах. Акрамя таго, арганізаваны выязныя мерапрыемствы. Так, своеасаблівы пажарны квест ладзяць на базе абласнога цэнтра бяспекі ў Барысаве. Штодзень яго наведваюць 4 рознаўзроставыя групы. Пазнавальны краш-тэст прайшлі і школьнікі з Дзяржынскага раёна. Таксама для іх тэматычная віктарына і памятныя падарункі ад Дзеда Мароза.

Акцыя "Бяспечны Новы год!" праходзіць у тры этапы. Нагадаем, зараз актыўна працуюць са школьнікамі, а да гэтага ратавальнікі наведвалі людзей залатога ўзросту. Кульмінацыя ж з 26 па 31 снежня. Конкурсы і прагляды фільмаў, лекцыі і канцэрты запланаваны ў месцах масавага знаходжання людзей: на лядовых катках, у дзіцячых установах аховы здароўя і гандлёвых цэнтрах.

tvr.by

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос