Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Амаль 9,5 тыс. турыстаў наведалі заказнік «Налібоцкі» ў 2022 годзе

17.01.2023

Амаль 9,5 тыс. турыстаў наведалі заказнік "Налібоцкі" ў 2022 годзе. Аб гэтым расказаў у час прэс-канферэнцыі намеснік дырэктара Рэспубліканскага ландшафтнага заказніка "Налібоцкі" Сяргей Тумель, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У 2022 годзе ландшафтны заказнік "Налібоцкі" наведала амаль 9,5 тыс. турыстаў, у тым ліку замежныя грамадзяне. У асноўным сярод прыезджых турысты з Расіі. Аднак летам наш запаведнік наведвалі таксама групы з Францыі, Казахстана і іншых краін", - адзначыў Сяргей Тумель.

Запаведны рэжым у Налібоцкай пушчы быў устаноўлены ў 1940 годзе. Рэспубліканскі ландшафтны заказнік "Налібоцкі" ў межах аднайменнага дзяржаўнага паляўнічага заказніка рэспубліканскага значэння быў створаны пастановай Савета Міністраў у 2005 годзе. Мэта стварэння заказніка - захаванне ў натуральным стане ўнікальнага ландшафтнага комплексу, які характарызуецца як буйны лясны масіў, адыгрывае важную ролю ў фарміраванні гідралагічнага рэжыму прылеглых тэрыторый, а таксама з'яўляецца месцам росту і пражывання дзікарослых раслін і дзікіх жывёл, якія належаць да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Беларусі.

Пастановай Савета Міністраў у 2012 годзе было прынята рашэнне аб пераўтварэнні заказніка "Налібоцкі" ў сувязі з неабходнасцю змянення яго межаў, рэжымаў аховы і выкарыстання. Акрамя таго, для прадухілення і змякчэння шкодных уздзеянняў на прыродныя комплексы і аб'екты ў межах заказніка была ўстаноўлена зона асабліва ахоўных прыродных тэрыторый.

Заказнік з'яўляецца аб'ектам "Ізумруднай сеткі". Яго агульная плошча складае 81,7 тыс. га.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by