Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У «Вялікім камені» абмеркавалі супрацоўніцтва з кітайскімі прадпрыемствамі па вытворчасці медтэхнікі

24.01.2023

У "Вялікім камені" адбылася сустрэча прадстаўнікоў РУП "Медтэхнацэнтр" і кітайскіх прадпрыемстваў Shanghai Electric Medical Group, Meddivant Medical Instrument і Nielinuo Medical Instrument, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе індустрыяльнага парка.

У мерапрыемстве прыняло ўдзел кіраўніцтва Генеральнага консульства Беларусі ў Шанхаі і Кампаніі па развіцці індустрыяльнага парка.

На сустрэчы бакі абмеркавалі планы супрацоўніцтва на пляцоўцы індустрыяльнага парка, у прыватнасці стварэнне ў "Вялікім камені" прадпрыемства-вытворцы медыцынскай тэхнікі і камплектуючых. У снежні мінулага года ў час візіту кітайскіх кампаній у парку была зарэгістравана кампанія ТАА "СінаБелМедыка".

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парка напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by