Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Новыя рэзідэнты «Вялікага каменя» будуць весці распрацоўкі ў энергетыцы і выпускаць абсталяванне для АПК

25.01.2023

Новыя рэзідэнты "Вялікага каменя" будуць весці навуковыя распрацоўкі ў энергетыцы і выпускаць абсталяванне для сельскай гаспадаркі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў індустрыяльным парку.

Сёння ў "Вялікім камені" зарэгістраваны новыя рэзідэнты з капіталам з Беларусі.

ТАА "ФармАграСэрвіс" будзе вырабляць абсталяванне і матэрыялы для ветэрынарыі і сельскай гаспадаркі. Прадукцыя мае імпартазамяшчальны характар і прызначана для ўнутранага рынку, а таксама будзе пастаўляцца на экспарт у краіны ЕАЭС.

ТАА "АркаЛаб" створыць мультыпрофільную лабараторыю, дзе будуць весціся навуковыя даследаванні ў галіне прамысловасці і энергетыкі. Рэзідэнт парка супрацоўнічае з вядучымі ВНУ Беларусі, з'яўляецца пастаўшчыком шэрага тэхнічных рашэнняў для паскаральнага комплексу NICA (праекта Аб'яднанага інстытута ядзерных даследаванняў, РФ).

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парка напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by