Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Новы рэзідэнт «Вялікага каменя» будзе вырабляць камп'ютары і камплектуючыя

05.04.2023

У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" зарэгістраваны новы рэзідэнт - ТАА "ІРБІ" (Беларусь), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парка.

"Інвестыцыйны праект кампаніі мае інавацыйны імпартазамяшчальны характар. Рэзідэнт парка будзе вырабляць манаблокі, міні-камп'ютары для офісаў і прамысловыя камп'ютары, а таксама камплектуючыя для камп'ютарнай тэхнікі. Акрамя вытворчасці, кампанія будзе ўкараняць уласныя прыкладныя праграмныя комплексы", - расказалі ў прэс-службе.

Прадукцыя прызначана для ўнутранага рынку Беларусі, а таксама будзе экспартавацца ў краіны Еўразійскага эканамічнага саюза.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос