Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Фестываль дзіцячай тэатральнай творчасці «Чароўны куфэрак» стартаваў у Любанскім раёне

29.04.2023

У Любанскім раёне 28-30 красавіка праходзiць ХІV абласны фестываль дзіцячай тэатральнай творчасці "Чароўны куфэрак", паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні культуры Мінаблвыканкама.

Пра жаданне паказаць сябе заявілі 18 дзіцячых і маладзёжных тэатраў, сярод якіх як пастаянныя ўдзельнікі, так і новыя калектывы ўстаноў культуры і школ мастацтваў, школ і гімназій.

Мерапрыемствы пройдуць на сцэнах Сароцкага Дома культуры і Любанскага раённага Цэнтра культуры і дзіцячай школы мастацтваў. Перад гледачамі выступяць узорныя тэатры і студыі "Трыумф", тэатральная майстэрня Сяргея Сергіенкі з Барысава, "Мельпамена" са Слуцка, "Летуценнікі" з Любані, "ТэсТ" з Маладзечна, "Маяк" і "Жэўжыкі" з Дзяржынскага раёна, "Свяцёлка" і "На далоні" з Салігорска, "Вясёлка" з Вілейскага раёна, "Чараўнікі" са Стоўбцаў і інш.

Асобна будуць прадстаўлены спектаклі лялечных тэатраў "Чараўнік" з Дзяржынскага, "Маскі" з Лагойскага, "Бі-Ба-Бо" са Слуцкага, "Церамок" з Уздзенскага, "Вандроўка" і "Жаронцы" з Валожынскага раёнаў, "Сюрпрыз" з Беразіно. У якасці госця запрошаны дзіцячы тэатр-студыя "Ракета" з Мінска.

"Рэпертуарная афіша змяшчае як п'есы-казкі, тэатралізавана-гульнявыя праграмы для малодшага, сярэдняга ўзросту, так і драмы для моладзі, якія закрануць жыццёва важныя праблемы сучаснага грамадства. Таксама будзе ўвасоблены тэатральны праект, прысвечаны 140-годдзю драматурга, празаіка, тэатральнага рэжысёра, акцёра, мастака Уладзіслава Галубка, які адыграў вялікую ролю ў развіцці тэатральнай дзейнасці на Любаншчыне", - расказалі ва ўпраўленні культуры.

Узначаліць журы фестывалю дэкан тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Уладзімір Мішчанчук.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос