Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

«Вялікі камень» узначаліў топ індустрыяльных паркаў краін ЕАЭС і блізкага замежжа

17.05.2023

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" узначаліў топ індустрыяльных паркаў краін ЕАЭС і блізкага замежжа, паведамляе БЕЛТА.

Аналітыкі рэйтынгавага агенцтва BIK Ratings правялі даследаванне "Ацэнка і аналіз дзейнасці індустрыяльных паркаў краін ЕАЭС і блізкага замежжа". Прааналізавана 40 індустрыяльных паркаў з 10 краін - Азербайджана, Беларусі, Казахстана, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Узбекістана і Эстоніі.

Ранжыраванне ажыццяўлялася па пяці групах паказчыкаў: падатковае акружэнне, інфраструктура, умовы ўступлення, індэкс чалавечага развіцця ў краіне, макраэканамічнае і палітычнае асяроддзе. Па выніках даследавання "Вялікі камень" узначаліў топ індустрыяльных паркаў.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парка напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос