Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

«Вялікі камень» і карпарацыя Jilin Shouxin Industry Group абмеркавалі супрацоўніцтва ў машынабудаванні

19.06.2023

"Вялікі камень" і карпарацыя Jilin Shouxin Industry Group абмеркавалі супрацоўніцтва ў сферы машынабудавання, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе індустрыяльнага парка.

Кіраўніцтва карпарацыі Jilin Shouxin Industry Group наведала "Вялікі камень". Дэлегаты ў суправаджэнні прадстаўнікоў адміністрацыі і Кампаніі па развіцці індустрыяльнага парка азнаёміліся з гісторыяй развіцця, інвестыцыйнай палітыкай і ўмовамі работы рэзідэнтаў у дэманстрацыйнай зале.

Таксама бакі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў сферы машынабудавання і іншых галінах.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парка напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос