Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Капыльскі доследны лясгас занесены на Рэспубліканскую дошку гонару

27.06.2023

У красавіку 2023-га Капыльскі доследны лясгас занесены на Рэспубліканскую дошку гонару. Прадпрыемства знаходзіцца ў тройцы лідараў сярод лясных гаспадарак Мінскай вобласці. Гаспадарка паспяхова правяла тэхнічнае перааснашчэнне. Вытворчасць ўражвае памерамі і сучасным абсталяваннем. За апошнія пяць гадоў у Капыльскім доследным лясгасе лесааднаўленне праведзена на плошчы большай за 1756,3 га. Так, толькі за 2022 год лесагаспадарчыя мерапрыемствы па пасадцы і дапаўненні лясных культур былі праведзены на плошчы 571,1 га. Тут адны з першых у лясной гаспадарцы механізавалі працэсы пасадкі і догляду лесапасадак. Саджанцы для пасадкі вырошчваюць ва ўласным лесагадавальніку, яго плошча амаль 25 гектараў.

Задайте вопрос