Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Развіццё экатурызму на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях Міншчыны абмеркавалі ў заказніку «Налібоцкі»

13.07.2023

Развіццё экалагічнага турызму на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях Мінскай вобласці абмеркавалі ў заказніку "Налібоцкі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінпрыроды.

На базе дзяржаўнай прыродаахоўнай установы "Рэспубліканскі ландшафтны заказнік "Налібоцкі" адбылося выязное пасяджэнне рабочай групы па развіцці экалагічнага турызму Міжведамаснага экспертна-каардынацыйнага савета па турызме пры Савеце Міністраў Беларусі, якое прайшло пад старшынствам першага намесніка міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандра Корбута.

У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі наведалі шэраг турыстычных аб'ектаў: экалагічную сцежку "Сябрыньскае скрыжаванне", урочышча з тарпанападобнымі коньмі, а таксама гадавальнік па ўзнаўленні цецеруковых відаў птушак, дзе расплоджваюць заходнееўрапейскі падвід глушца Маера.

На пасяджэнні абмяркоўваліся пытанні развіцця экалагічнага турызму на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях Мінскай вобласці, а таксама дзейнасць у гэтай сферы ў Рэспубліканскім ландшафтным заказніку "Налібоцкі".

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос