Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Гарады Мінскай вобласці ўпрыгожваюць сімволікай ІІ Гульняў краін СНД

26.07.2023

У Мінскай вобласці вядзецца актыўная падрыхтоўка да ІІ Гульняў краін СНД, гарады ўпрыгожваюць сімволікай знакавых міжнародных спаборніцтваў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінаблвыканкама.

Так, у Маладзечне, дзе пройдуць Гульні, устаноўлены тэматычныя банеры, расцяжкі, а таксама фігура талісмана з імем Рыся.

Чаканая спартыўная падзея года ў Беларусі пройдзе з 4 па 14 жніўня. У Мінскай вобласці тэнісны манеж спартыўнага комплексу "Шахцёр" у Салігорску стане арэнай, дзе будуць спаборнічаць барцы розных стыляў, а на спартыўных пляцоўках маладзечанскага парку імя Перамогі правядуць турнір па пляжным валейболе.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос