Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Міжрэгіянальны фестываль «Сваякі» пройдзе 19-20 жніўня ў Чэрвеньскім раёне

17.08.2023

I Міжрэгіянальны фестываль "Сваякі" пройдзе 19-20 жніўня ў Чэрвеньскім раёне, паведамілі БЕЛТА ў Чэрвеньскім раённым цэнтры культуры і вольнага часу.

Фестываль - арыгінальны аўтарскі праект. Ён прадугледжвае выступленні калектываў мастацкай творчасці, удзельнікі якіх звязаны паміж сабой роднаснымі адносінамі.

Старт святу дадуць 19 жніўня ў 15.00 у Смілавіцкім гарпасялковым доме культуры. Затым адбудзецца мітынг каля помніка землякам у вёсцы Шасціснопы. Тут жа, на тэрыторыі сельскага Дома культуры, плануецца адкрыць сімвал фестывалю, а ў мясцовым парку арганізаваць канцэрт і фольк-флэш-моб "Гапак у пяцёрках".

Прадоўжыцца фестывальная праграма 20 жніўня ў амфітэатры гарадскога пасёлка Смілавічы. У афішы - шэсце ўдзельнікаў, абмен сувенірамі, конкурсы, інтэрактыў "Гэй, сваяк, рабі так!", абрад "Сваяцкi пачастунак".

На працягу дня будуць працаваць фотазоны, атракцыёны, летнія кафэ, гандлёвыя пункты.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос