Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Пераадоленне воднай перашкоды на танках адпрацоўвалі ў вучэбным цэнтры пад Барысавам

31.08.2023

Практычны занятак па пераадоленні воднай перашкоды на танках Т-72Б прайшоў у 72-м гвардзейскім аб'яднаным навучальным цэнтры, паведамілі БЕЛТА ў Мінабароны Беларусі.

Перад заняткам асабовы склад прайшоў медыцынскі агляд, лёгкавадалазную падрыхтоўку і здаў залікі па веданні парадку і правіл выканання практыкавання. З кожным механікам-вадзіцелем правёў размову псіхолаг.

У Мінабароны адзначылі, што механік-вадзіцель, пераадольваючы водную перашкоду, кіруе баявой машынай, арыентуючыся па гірапаўкомпасе. Танкіст выстаўляе метку на зручны арыенцір на процілеглым беразе, і пад вадой танк рухаецца па гэтай метцы.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос