Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Новы экамаршрут распрацоўваюць у нацпарку «Нарачанскі»

08.09.2023

Новы экалагічны маршрут па тэрыторыі запаведнай зоны распрацоўваюць у нацыянальным парку "Нарачанскі", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт нацпарка.

Яго працягласць складзе 5-10 км. Экскурсантам прапануюць паглядзець ландшафтную разнастайнасць прыроднага комплексу "Блакітныя азёры".

Як адзначылі ў нацпарку, можна будзе палюбавацца запаведнымі вадаёмамі ў глыбіні некранутых лясных масіваў, крыніцамі, якія з'яўляюцца помнікамі прыроды, ціхімі пратокамі і хуткімі ўчасткамі рэк Страча і Мядзелка, убачыць рэдкія і ахоўныя ў Беларусі віды раслін.

Тэсціраваць участкі маршруту дапамагалі студэнты першага курса біяфака БДУ, якія ў ліпені праходзілі заолага-батанічную практыку ў азёрным краі, і іх выкладчыкі.

Экскурсіі будуць цікавыя студэнтам, школьнікам, выкладчыкам і іншым гасцям. Наведванне запаведных тэрыторый магчыма толькі ў суправаджэнні работнікаў установы.

"У наступным годзе экамаршрут будзе задзейнічаны па прызначэнні", - расказалі ў нацпарку.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос