Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Выстава пра жыццё і творчасць Максіма Танка адкрылася ў Мядзельскім музеі народнай славы

15.09.2023

Супрацоўнікі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры 13 верасня прэзентавалі ў Мядзельскім музеі народнай славы часовую экспазіцыю "Максім Танк. Гартаючы жыцця свайго старонкі…", паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.

Выстава раскрывае творчы і жыццёвы шлях таленавітага пісьменніка, народнага паэта Беларусі Максіма Танка, які нарадзіўся на мядзельскай зямлі. Наведвальнікам прадстаўлена перасовачная літаратурна-дакументальная экспазіцыя і першыя выданні твораў пісьменніка, яго асабістыя рэчы, фатаграфіі, рукапісы, творы графікі і жывапісу з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Выстава будзе працаваць да 16 кастрычніка.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос