Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Леанід Заяц: Мінская вобласць - лідар у валавым зборы збожжавых і зернебабовых культур

18.09.2023

У бягучым годзе ўраджай фарміраваўся ў няпростых пагодна-кліматычных умовах, але гэта не перашкодзіла аграрыям Міншчыны намалаціць дастаткова значны для краіны ўраджай і стаць абсалютным лідарам у валавым зборы збожжавых і зернебабовых культур. Аб гэтым заявіў у час фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2023" намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Леанід Заяц, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гаворачы аб выніках уборачнай кампаніі-2023, Леанід Заяц падкрэсліў: "Прыемна адзначыць, што сярод 12 раёнаў, якія намалацілі звыш 100 тыс. т збожжа, 4 раёны знаходзяцца ў Мінскай вобласці - Нясвіжскі, Капыльскі, Слуцкі і Мінскі".

Сярод 9 сельгасарганізацый, ураджайнасць у якіх склала звыш 100 ц/га, дзве гаспадаркі таксама размешчаны на тэрыторыі Міншчыны. Гэта ААТ "Гастэлаўскае" і ААТ "Грыцэвічы". 541 экіпаж намалаціў звыш 1000 т збожжа, а 86 экіпажаў перасягнулі 2000 т, 9 экіпажаў - больш за 3000 т і 3 экіпажы перавысілі 4000 т.

"Гэтымі лічбамі, за якімі людзі і іх праца, сёння ганарыцца ўся краіна і дзякуе за тую харчовую бяспеку, якую вы забяспечваеце. Упэўнены, і ў будучым Мінская вобласць выканае ўсе ўскладзеныя на яе абавязацельствы з гонарам. Дастойна завершыць гэты год і закладзе добрую базу для завяршэння бягучай пяцігодкі", - адзначыў Леанід Заяц.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос