Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Аляксандр Турчын: грошы, заробленыя музеем у Хатыні, пойдуць на развіццё комплексу

02.10.2023

Сродкі, заробленыя новым музеем у Хатыні, будуць накіраваны на развіццё мемарыяла, заявіў старшыня Мінскага аблвыканкама, азнаёміўшыся з ходам завяршальнай стадыі рэканструкцыі аб'екта і падводзячы вынікі работы музея, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Асноўныя маштабныя мерапрыемствы па рэканструкцыі былі праведзены ў мінулым і ў гэтым годзе. Аднак ёсць яшчэ элементы, якія, на жаль, сталі непрыдатнымі і выклікаюць пэўныя апасенні. На месцы былых дамоў хатынцаў, дзе ўстаноўлены сімвалічныя зрубы з бетону, нам трэба замяніць 21 брамку і 56 зрубаў. Задача перад будаўнікамі пастаўлена - выканаць работы да канца бягучага года", - адзначыў Аляксандр Турчын.

Ён таксама адзначыў, што ўвасабленне ў жыццё ідэі будаўніцтва музея ў Хатыні ўжо дае свой плён: за паўгода яго наведалі больш як 108 тыс. чалавек.

"Пасля наведвання Хатыні і музея кіраўнік Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка неаднаразова падкрэсліваў, як ён быў уражаны яго экспазіцыяй. Але акрамя сэнсавай нагрузкі, якую ён нясе, аб'ект зарабляе грошы. І ўсе гэтыя сродкі пойдуць на развіццё комплексу. Новыя экспанаты, новыя напрацоўкі, павышэнне заработнай платы супрацоўнікам - гэта тыя артыкулы, куды можна накіраваць сродкі", - расказаў губернатар.

Кіраўнік цэнтральнага рэгіёна таксама падкрэсліў, што ў Хатынь у гэтым годзе было прыцягнута для работы шмат моладзі. Так, экскурсіі тут праводзілі студэнты педуніверсітэта і каледжаў.

"Маладыя людзі, атрымаўшы тут вопыт, прасякнутыя атмасферай, могуць у далейшым вярнуцца сюды на пастаянную работу", - рэзюмаваў Аляксандр Турчын.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос