Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

«Вялікі камень» і партовая асаблівая эканамічная зона «Ульянаўск» падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

05.10.2023

"Вялікі камень" і партовая асаблівая эканамічная зона "Ульянаўск" падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе індустрыяльнага парка.

"Вялікі камень" наведала дэлегацыя Ульянаўскай вобласці Расійскай Федэрацыі на чале з губернатарам Аляксеем Рускіх.

У час візіту падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж адміністрацыяй парка і партовай эканамічнай зонай "Ульянаўск", дзе цяпер зарэгістраваны 44 рэзідэнты ў сферы машынабудавання, вытворчасці кампазітных матэрыялаў і іншых галінах.

Таксама падпісана партнёрскае пагадненне паміж ТАА "КПСР ГРУП" (Беларусь) і АТ "Прамсэрвіс" (Расія).

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парка напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос