Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У Стайках завяршыўся міжнародны турнір «Легенды гімнастыкі»

10.10.2023

У алімпійскім спарткомплексе "Стайкі" завяршыўся міжнародны турнір па спартыўнай гімнастыцы "Легенды гімнастыкі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БАГ.

Удзел у спаборніцтвах прынялі 80 спартсменаў з Беларусі, Расіі і Узбекістана. У мужчынскім мнагабор'і перамогу атрымаў расіянін Аляксей Растоў, другое і трэцяе месца занялі беларусы Мікіта Парфяновіч і Алег Цясельскі. У фіналах асобных відаў залатыя медалі Беларусі прынеслі Ягор Шарамкоў, які стаў лепшым у вольных практыкаваннях, а таксама Даніла Грыгарчук, які перамог у спаборніцтвах на кані. Аляксей Растоў выйграў практыкаванні на кольцах і перакладзіне, яшчэ адзін расіянін Кірыл Гашкоў быў першым у апорным скачку і на брусах.

У жанчын у мнагабор'і золата і серабро заваявалі прадстаўніцы Расіі Ульяна Перабіносава і Лейла Васільева, лепшая з беларусак Дар'я Жукоўская заняла трэцяе месца. У фіналах асобных відаў Перабіносава перамагла на брусах і ў вольных практыкаваннях, а Васільева выйграла апорны скачок і праграму на бервяне. Акрамя таго, у мнагабор'і сярод юніёраў залатыя медалі дасталіся расіяніну Савелію С'едзіну і беларусцы Сафіі Штыхецкай.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос