Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Салігорскі «Шахцёр» з перамогі дэбютаваў у чэмпіянаце Расіі па баскетболе 3х3

28.11.2023

Салігорскі "Шахцёр" ярка дэбютаваў у чэмпіянаце Расіі па баскетболе 3х3. Упершыню выступаючы сярод мацнейшых расійскіх каманд, беларусы не стушаваліся і выйгралі ўсе свае паядынкі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На групавым этапе спаборніцтваў у Обнінску беларускія падапечныя расійскага трэнера Уладзіміра Агабаб'яна Максім Каратцоў, Антон Зарэцкі і Максім Сазонаў па чарзе перамаглі маскоўскі клуб "Паўночны" - 21:12 і "Уралец" са Златавуста - 21:4. У матчы за выхад у наступны этап шматступеньчатых спаборніцтваў беларусы ўпэўнена перайгралі "ЦСП "Обнінск" з лікам 21:12.

Акрамя "Шахцёра" барацьбу прадоўжаць "Екацярынбург ЗКСВ", "Курчатаў" (Чэлябінск), Bad Boys (Санкт-Пецярбург), "Біянорд" (Перм), "Хімкі", "Юпітэр" (Масква), "Байкал" (Іркуцк). Наступны этап расійскага чэмпіянату пройдзе 12-13 снежня ў Архангельску. Чэмпіён і прызёры вызначацца ў пачатку чэрвеня 2024 года.

Салігорскі "Шахцёр" стаў першым у гісторыі замежным клубам, які выступае ў чэмпіянаце Расіі па баскетболе 3х3, ён з'яўляецца базавай камандай нацыянальнай зборнай Беларусі.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос