Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Дэлегацыя з Узбекістана наведала медыцынскія ўстановы Мінскай вобласці

29.11.2023

"Дні аховы здароўя і медыцынскай адукацыі Узбекістан - Беларусь" - міжнародны форум працягвае сваю працу. Замежная дэлегацыя (а гэта больш за 230 спецыялістаў) працуюць ва ўсіх рэгіёнах краіны. Так, медыцынскія ўстановы Мінскай вобласці наведалi госці з Ферганы.

У Азярцоўскай паліклініцы вывучылі працу пярвічнага звяна. Ацанілі "Клапатлівы" фармат, дыягнастычную базу і магчымасці шматпрофільнай рэабілітацыі. Дарэчы, медыцынскую дапамогу ў Мінскім раёне атрымліваюць каля 300 тысяч пацыентаў. Для камфортнай і даступнай аховы здароўя працуюць 8 паліклінік, 5 ФАПаў і больш за 20 амбулаторый.

Дэлегацыя з Узбекістана ацаніла і новую паліклініку ў Бараўлянах, далей у маршруце Мінская абласная клінічная і дзіцячая бальніцы ў аграгарадку Лясной.

У рамках медфоруму падпішуць дзясяткі пагадненняў і кантрактаў.

tvr.by

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос