Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Адна тона за гадзіну! Самая сучасная ў Беларусі лінія па вытворчасці макаронных вырабаў рыхтуецца да адкрыцця ў Барысаве

05.12.2023

Новыя інвестыцыйныя праекты з’яўляюцца ў аграпрамысловым комплексе Мінскай вобласці. Так, у Барысаве да канца года пачне працаваць самая сучасная ў краіне лінія па вытворчасці макаронных вырабаў. Зараз манціруюць абсталяванне. Праект рэалізуе Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў. Гэта дазволіць прадпрыемству стабільна выконваць заказы як для ўнутранага рынку, так і на экспарт. Дарэчы, барысаўскія макароны даспадобы як у Еўропе, так і азіяцкім рэгіёне. Усяго ж цэх камбіната выпускае звыш паўсотні відаў прадукцыі.

У структуры Барысаўскага камбіната хлебапрадуктаў больш за дзясятак прадпрыемстваў. КХП актыўна развівае і сферу жывёлагадоўлі. Так, па выніках гэтага года ў складзе холдынга будуць два новыя малочна-таварныя комплексы. У наступным годзе плануецца пабудаваць і новы свінакомплекс.

tvr.by

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос