Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

УУС Мінскай вобласці назвала фэйкам інфармацыю аб плануемых атаках на школы Салігорска

13.12.2023

У адным з чатаў Telegram-канала, зарэгістраванага ўчора на замежны нумар, з'явіўся інфармацыйны ўкід аб плануемых узброеных атаках на школы Салігорска. УУС Мінскай вобласці заяўляе аб недакладнасці гэтай інфармацыі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне ўнутраных спраў Мінскай вобласці.

Міліцыя Мінскай вобласці падкрэслівае, што аб'ектыўных прычын для хвалявання няма. У адносінах да грамадзян ажыццяўляецца чарговая інфармацыйная атака з-за мяжы.

Працуе следча-аператыўная група, супрацоўнікамі міліцыі прыняты ўсе неабходныя дадатковыя меры бяспекі.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос