Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

БЕЛАЗ накіраваў каля Br70 млн на закупку найноўшых машын і абсталявання ў першым паўгоддзі

08.09.2025

У першай палавіне 2025 года БЕЛАЗ набыў 42 адзінкі сучаснага высокадакладнага абсталявання. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БЕЛАЗ.

Агульны аб'ём інвестыцый у асноўны капітал прадпрыемства перасягнуў Br100 млн, што амаль удвая больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. З гэтай сумы каля Br70 млн накіравана на закупку найноўшых машын і абсталявання, уключаючы зварачныя машыны, машыны тэрмічнай рэзкі, металарэзныя і кавальска-прэсавыя станкі, апрацоўчыя цэнтры з праграмным кіраваннем, устаноўкі для нанясення металапакрыццяў і фарбавання, грузападымальныя механізмы і іншыя.

Сёння БЕЛАЗ рэалізоўвае шэраг маштабных інвестыцыйных праектаў, накіраваных на абнаўленне вытворчых магутнасцей і павышэнне канкурэнтаздольнасці выпускаемай прадукцыі. "Укараненне прагрэсіўнага абсталявання ў розных цэхах прадпрыемства забяспечвае гібкасць вытворчасці, дазваляючы аператыўна асвойваць новыя віды прадукцыі і гарантаваць вельмі высокую якасць і надзейнасць нашай тэхнікі. Гэта, у сваю чаргу, садзейнічае ўмацаванню пазіцый БЕЛАЗа на сусветным рынку", - адзначылі ў прэс-службе.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос