Кампанія з кітайскім капіталам "Глобал Трэйд Альянс" плануе рэалізацыю двух высокатэхналагічных імпартазамяшчальных праектаў. У рамках першага будзе вырабляцца кастамізаванае сервернае абсталяванне, арыентаванае на айчынных аўтавытворцаў, з перспектывай выпуску прамысловых міні-камп'ютараў для развіцця дата-цэнтраў і воблачных сэрвісаў. Другі праект прадугледжвае стварэнне вытворчасці поўнага цыкла абадковай паперы, у перспектыве - паперы для харчовай і медыцынскай прамысловасці, запатрабаванай на шэрагу айчынных прадпрыемстваў.
ТАА "Еўразійская трансгранічная кампанія па кіраванні замежнымі складамі" (КНР) створыць на тэрыторыі парка інтэлектуальны лагістычны размеркавальны цэнтр, аснашчаны сучаснай сістэмай кіравання складскімі памяшканнямі і аўтаматызаванага сартавання.
Крыніца: minsk-region.gov.by


