Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Мінпрыроды прапануе абмеркаваць пераўтварэнне помніка прыроды рэспубліканскага значэння ў Капыльскім раёне

15.12.2025

На грамадскае абмеркаванне вынесены праект пастановы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі "Аб пераўтварэнні помніка прыроды рэспубліканскага значэння клёны лжэплатанавыя "Бабаўнянскія". Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Праектам пастановы прапануецца пераўтварыць помнік прыроды рэспубліканскага значэння клёны лжэплатанавыя "Бабаўнянскія" ў сувязі са змяненнем яго межаў, плошчы, рэжыму аховы і выкарыстання шляхам устанаўлення новых межаў і плошчы помніка прыроды, землекарыстальніка, зямельны ўчастак (частка зямельнага ўчастка) якога ўключаны ў склад зямель помніка прыроды.

Для падрыхтоўкі праекта пастановы дзяржаўнай навуковай установай "Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча НАН Беларусі" праведзена навукова-даследчая работа па абследаванні помніка прыроды і ўстаноўлена, што адно з шасці дрэў, якія ўваходзяць у склад помніка прыроды, у мэтах захавання якіх аб'яўлены помнік прыроды, страчана ў выніку ўсыхання.

Прамыя прычыны негатыўнага ўздзеяння, якія маглі прывесці да гібелі дрэва, не ўстаноўлены. Усыханне адбылося па натуральных прычынах, у сувязі з чым зменены яго межы і плошча.

Арганізатар грамадскага абмеркавання - Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Свае заўвагі і прапановы можна выказаць з 12 па 22 снежня 2025 года ў спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі або накіраваць арганізатару грамадскага абмеркавання на электронны адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос