Для своечасовага забеспячэння цэхаў прадпрыемства якасным восевым рэжучым інструментам станочны парк БЕЛАЗа папоўніўся высокатэхналагічнай шліфавальна-заточнай устаноўкай з інтэлектуальнай сістэмай праграмнага кіравання. Новае абсталяванне аб'ядноўвае ў бесперапыннай паслядоўнасці адразу некалькі аперацый апрацоўкі інструменту, які атрымлівае канчатковую высокадакладную заточку рэжучых кантаў усяго за адну ўстаноўку, што дае магчымасць дасягаць большай эканамічнасці.
За кошт эфектыўнага праграмнага кіравання аўтаматызуецца працэс шліфавання, забяспечваецца скорасць апрацоўкі і дасягаецца высокая якасць паверхняў.
Крыніца: minsk-region.gov.by


