У прыватнасці, дакументам зацверджаны два праекты. Адзін з іх датычыцца аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Брацкая магіла" (1942 год) на могілках у горадзе Крупкі Мінскай вобласці. Другі - праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Брацкая магіла" (1941-1944 гады) на могілках у Крупках.
Абодва праекты распісаны з падрабязным пазначэннем іх меж і схем, а таксама рэжымаў утрымання і выкарыстання, пералікам забароненых дзеянняў на іх тэрыторыі.
Праекты зон аховы распрацаваны на аснове архіўна-бібліяграфічных і прыродазнаўчых даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту. Ахоўныя зоны ўстаноўлены для забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і значнага гісторыка-архітэктурнага акружэння.
Пастанова ўступіла ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.
Крыніца: minsk-region.gov.by


