У індустрыяльным парку "Вялікі камень" прайшла сустрэча з кіраўніцтвам кампаніі Dachang Biopharmaceutical (Shenzhen) Co., Ltd. (КНР).
Гасцей азнаёмілі з прэферэнцыйным рэжымам індустрыяльнага парка і ўмовамі рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, а таксама работай цэнтра комплекснага абслугоўвання рэзідэнтаў і інвестараў "адна станцыя". У час перагавораў бакі абмеркавалі напрамкі далейшага супрацоўніцтва.
Кампанія Dachang Biopharmaceutical (Shenzhen) Co., Ltd. спецыялізуецца на навуковых даследаваннях і інавацыйных распрацоўках у галіне біяфармацэўтыкі.
Крыніца: minsk-region.gov.by


