Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Мемарыяльны комплекс "Хатынь" 22 сакавіка наведалі 32 тыс. чалавек

23.03.2026

Мемарыяльны комплекс "Хатынь" 22 сакавіка наведалі 32 тыс. чалавек. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінскага аблвыканкама.

Людскі паток на мемарыял, які быў створаны на месцы знішчанай карнікамі вёскі, не змяншаецца доўгія гады. У дзень 83-й гадавіны Хатынскай трагедыі, тут праходзіла акцыя памяці "Прыйдзі і пакланіся". На працягу дня жыхары Беларусі і госці краіны ўскладалі кветкі да помніка "Няскораны чалавек", брацкай магілы, у якой знайшоў спачын прах спаленых жыхароў вёскі, да Вечнага агню.

Роўна ў 12.00 беларусы мінутай маўчання ўшанавалі памяць ахвяр трагедыі ў Хатыні і ахвяр генацыду беларускага народа.

Лёс Хатыні падзялілі не менш за 290 населеных пунктаў нашай краіны. Матэрыяламі крымінальнай справы, узбуджанай Генеральнай пракуратурай, пацверджана знішчэнне не менш як 12868 вёсак.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос