Мерапрыемства было накіравана на папулярызацыю пазітыўнага кантэнту, развіццё інфлюэнс-маркетынгу і ўмацаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцей. У праграме былi сустрэчы з вядомымі беларускімі блогерамі, экспертамі ў сферы медыя, тэматычныя секцыі і майстар-класы па стварэнні і папулярызацыі кантэнту, юрыдычных аспектах блогінгу. Былi арганізаваны інтэрактыўныя пляцоўкі для ўзаемадзеяння блогераў з падпісчыкамі. Таксама на мерапрыемстве ўзнагародзiлi пераможцаў конкурсу "Жанчына - гонар краіны" ў намінацыях "Лепшы ролік аб ролі жанчыны ў сучаснай Беларусі" і "Погляд знутры. Фестываль вачамі блогераў".
"Правядзенне фестывалю дало выдатную магчымасць прадэманстраваць багацце таленту, мэтанакіраванасці і чуласці, якімі славяцца жанчыны ў беларускай медыяпрасторы. Гэта мерапрыемства з'яўляецца платформай для набыцця новых ведаў, пошуку аднадумцаў, абмену вопытам і сумеснага стварэння кантэнту, які аб'ядноўвае наша грамадства", - падкрэслілі ў музеі.
Крыніца: minsk-region.gov.by


