У фестывалі прыналi ўдзел 19 творчых сем'яў, многія з іх палюбілі атмасферу мерапрыемства, прыехалі на фестываль не першы раз.
Вітаючы сем'і-ўдзельніцы, старшыня Мінскай абласной арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын", што з'яўляецца арганізатарам фестывалю, Тамара Красоўская адзначыла, што сэрца ў такі дзень перапаўняюць эмоцыі.
"Цудоўнае прыгожае свята. Сям'я - гэта галоўны абярэг, месца сілы, гэта тое, з чаго пачынаецца наша дзяржава. Таму чым больш шчаслівых сем'яў, чым больш моцных сем'яў, тым шчаслівей і мацней будзе наша грамадства і наша краіна", - сказала яна.
Фестываль аб'яднаў за тры гады мноства сем'яў. "Спадзяюся, вы будзеце сябраваць і перадаваць свой вопыт, любоў і дружбу сваім дзецям", - дадала яна.
Намеснік генеральнага дырэктара РУП "Белтэлекам" Сяргей Буйніцкі, віншуючы ўдзельнікаў з падзеяй, адзначыў, што самае каштоўнае, што ёсць у чалавека, - гэта яго сям'я. "Гэта аснова моцнай, незалежнай і квітнеючай дзяржавы. Упэўнены, што гэтыя два фестывальныя дні вы правялі з карысцю, зарадзіліся энергіяй, сілай і будзеце ўспамінаць з цеплынёй", - адзначыў ён.
Творчыя нумары, якія прадстаўлялi ўдзельнікі фестывалю, уражвалi сваёй разнастайнасцю і ўзроўнем падрыхтоўкі. Народныя песні, любімыя ўсімі папулярныя матывы, танцы народныя, сучасныя - усе артысты дэманструюць не толькі свой талент, але і ўменне працаваць у камандзе.
Крыніца: minsk-region.gov.by


