Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Стэлу «Мінск-горад-герой» абновяць

19.12.2018

Стэлу "Мінск-горад-герой" абновяць, на тэрыторыі архітэктурна-скульптурнага комплексу ўжо пачаліся рамонтна-рэстаўрацыйныя работы, паведамілі БЕЛТА ў адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска.

Да канца снежня будаўнікі прывядуць у парадак падмурак стэлы, а ў сакавіку-красавіку 2019 года выканаюць герметызацыю стыкаў, прыбяруць саляныя вылучэнні на архітэктурна-скульптурным комплексе.

Абеліск вышынёй 45 м усталяваны на ўзвышшы ў пачатку парка Перамогі перад будынкам Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У яго верхняй частцы знаходзіцца выява зоркі і лаўровай галіны, унізе выбітая дата прысваення Мінску звання "Горад-герой" - 26 чэрвеня 1974 года. Побач на невысокім пастаменце знаходзіцца бронзавая скульптура жанчыны - Радзіма-маці.

Архітэктурна-скульптурны комплекс адкрыты ў 1985 годзе - да 40-годдзя перамогі над фашысцкай Германіяй.

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос