На час рамонту транспарт на 3-м км МКАД (у раёне вул. Францыска Скарыны) будзе хадзіць па знешнім кальцы: па дзвюх палосах дарогі з боку Зялёнага Луга ў бок Шабаноў і па адной - у зваротным кірунку. На 25-м км (Напалеона Орды і павароту на філіял БДУ) машыны паедуць па ўнутраным кальцы: тут выдзеляць дзве паласы з боку Малінаўкі ў бок Лошыцы і адну паласу для руху ў адваротны бок.
Да канца траўня абодва пуцеправоды зноў адкрыюцца для руху: падчас II Еўрапейскіх гульняў аб'екты будуць функцыянаваць. Затым рамонт працягнецца. Капітальны рамонт маставых збудаванняў, які стартаваў 26 снежня мінулага года, завершыцца да канца 2019 года.
"Гардарбуд" прыносіць прабачэнні за нязручнасці для аўтамабілістаў і просіць прадпрыемства перагледзець графікі і маршруты сваіх паездак з выключэннем руху ў гадзіны пік на названых участках МКАД.
У сувязі з рамонтам зменіцца і схема руху грамадскага транспарту. Аўтобусы маршруту №47С з боку вул. Казінца ў кірунку філіяла БДУ будуць хадзіць па МКАД да транспартнай развязкі з пр. Дзяржынскага з разваротам на ёй, затым па МКАД і вул Курчатава з выкананнем прыпынку "Паварот на філіял БДУ", у зваротным напрамку - без змяненняў. Праца аўтобуснага маршруту арганізуецца па суботах да 16.00 па асаблівым раскладзе.
Рух аўтобусаў маршруту №96 арганізуецца ў напрамку філіяла БДУ без зменаў, ад філіяла БДУ - праз аг. Шчомысліца з выкананнем усіх прыпыначных пунктаў аналагічна маршруту №132 (з абслугоўвання маршруту выключаюцца прыпынкі "Факультэт радыёфізікі", "Курчатава"); аўтобусаў маршруту №28 у напрамку ДС "Сярова" ад прасп. Любімава - па прасп. Дзяржынскага, МКАД, вул. Казінца і далей па маршруце, у зваротным кірунку без зменаў.
Крыніца: minsk-region.gov.by


