У тым ліку адбылося 155 сельскагаспадарчых кірмашоў, дзе можна было купіць агародніну і садавіну па даступным цэнах. Зніжкі прапаноўвалі ўнівермагі і крамы сталіцы, у тым ліку ГУМ, "ЦУМ Мінск", Універмаг "Беларусь", гандлёвы дом "На Нямізе". Кошт нехарчовых тавараў знізіўся да 30%.
Таксама гандлёвыя арганізацыі забяспечылі выязное гандлёвае абслугоўванне 315 агульнагарадскіх, спартыўных мерапрыемстваў, у якіх прынялі ўдзел звыш 6,5 тыс. суб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання. Акцэнт зроблены на рэалізацыю прадукцыі, якая рыхтуецца на вачах у пакупнікоў. Мiнчукам прапаноўваўся шырокі асартымент тавараў і вырабаў ўласнай вытворчасці, марожанага, ахаладжальных напояў.
Крыніца: minsk-region.gov.by


