У прыватнасці, турыстаў запрашаюць прыняць удзел у святах па беларускіх абрадах. Так, у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы пройдуць гулянні "Шчодрык", "Грамніцы", "Кахаем па-беларуску", "Масленіца", "Даравальная нядзеля", "Гуканне вясны", "Вербніца", "Юр'я", "Старажытнае Купалле", "Зажынкі", "Дажынкі", "Багач", "Каляды" і інш. Цікавую абрадавую праграму прэзентуе і музейны комплекс "Дудуткі".
Да ліку найбольш значных мерапрыемстваў 2019 года адносяцца II Еўрапейскія гульні. З 21 па 30 чэрвеня больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 199 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту. Спаборніцтвы ў дзевяці відах стануць кваліфікацыйнымі да XXXII Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа.
У лістападзе знатакоў кінамастацтва запрашаюць на кінафестываль "Лістапад", які заслужана лічыцца адной з візітных картак культурнага жыцця горада. У снежні адбудзецца Калядны оперны форум.
У афішы таксама значацца канцэрты папулярных беларускіх і замежных выканаўцаў, творчых калектываў, спартыўныя спаборніцтвы, фестывалі. Аматарам спорту будуць цікавыя чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні, чэмпіянат Еўропы па біятлоне і "Гонка Легенд", міжнародныя спаборніцтвы па веласпорце" Гран-пры Мінска, Мінскі паўмарафон і інш. Яркіх музыкантаў збярэ праект "Мінскі джаз" і Міжнародны фестываль Юрыя Башмета.
Канцэртныя залы і музеі сталіцы распрацоўваюць тэматычныя праграмы да 23 лютага, 8 Сакавіка, 9 Мая, Дня Незалежнасці, Дня горада, калядных і Навагодніх свят.
Найбольш багаты падзеямі май. У гэты час адбудуцца карнавал "VIVA Ровар", які адкрые веласезон, фестываль-кірмаш рамёстваў "Вясны букет", акцыя "Ноч музеяў", фестываль электроннай музыкі, ЗОЖ-фэст. Будзе дадзены старт летняму музычна-турыстычнаму сезону ў Верхнім горадзе.
Улетку мяркуецца правесці фестывалі "Эпоха рыцарства"," Улетны фэст"," Наш Грунвальд", восенню - H.O. G. Rally Minsk, Міжнародны фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Мінск старажытны", фолк-фэст "Камяніца", форум тэатральнага мастацтва"ТЭАРТ".
Крыніца: minsk-region.gov.by


