Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Форум адораных дзяцей

29.01.2019

25 студзеня 2019 года на базе першаснай арганізацыі ГУК "Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка" адбыўся форум адораных дзяцей "Клас кампанія", у якім прынялі ўдзел самыя творчыя, таленавітыя і паспяховыя дзеці нашага раёна.

У падрыхтоўцы і правядзенні форуму актыўны ўдзел прыняў калектыў раённай бібліятэкі ў асобе членаў РГА "Белая Русь". Загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу сродках масавай інфармацыі Тамара Мікалаеўна падрыхтавала сцэнар мерапрыемства з прэзентацыяй фільма аб дзецях, якія з'яўляліся ўдзельнікамі форуму. Прыемным сюрпрызам для ўсіх быў выступ з творчымі нумарамі Навадворскай Маргарыты, Карпава Кірыла і Шамко Эдуарда.

Пасля заканчэння мерапрыемства старшыня «Белай Русі» Антон Кавалёў пажадаў усім навучэнцам далейшых поспехаў у вучобе, спорце і творчасці, і ўручыў прыемныя падарункі.

Крыніца: minsk-region.gov.by