Мерапрыемства з'яўляецца нацыянальным этапам Міжнароднага конкурсу навукова-даследчых і прыкладных праектаў навучэнцаў па захаванні водных рэсурсаў «Стакгольмскі юніёрскі Водны прыз». Мэта-развіццё навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці як эфектыўнага сродку павышэння якасці адукацыі. Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў. Заяўкі прымаюцца да 1 сакавіка метадычным аддзелам эколага-краязнаўчай работы Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.
Крыніца: minsk-region.gov.by


