Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Гагіеў: "Раўбічы" гатовы да "Гонкі легенд" і ЧЕ па біятлоне

14.02.2019

Алімпійскі спартыўны комплекс "Раўбічы" гатовы да правядзення біятлоннага фестывалю "Гонка легенд" і чэмпіянату Еўропы па біятлоне. Аб гэтым сёння заявіў журналістам у прэс-цэнтры БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі "Раўбічы" Аляксандр Гагіеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Спартыўны комплекс добра зарэкамендаваў сябе ў час турніру "Снежны снайпер". Спадзяёмся, што маючы адбыцца форум пакіне станоўчыя эмоцыі ў атлетаў і гледачоў. Работа па падрыхтоўцы да спаборніцтваў вядзецца пастаянна. Мы дадаткова ўстанавілі дзве трыбуны на 1,5 тыс. чалавек да фестывалю "Гонка легенд" і чэмпіянату Еўропы па біятлоне. Будзе арганізавана дастаўка гледачоў у "Раўбічы", выдзелены дадатковыя месцы на стаянцы. Комплекс знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці", - расказаў Аляксандр Гагіеў.

Ён таксама дадаў, што ёсць цяжкасці з-за ўмоў надвор'я, у прыватнасці, спартсменам, якія будуць стартаваць апошнімі, будзе цяжэй з-за адлігі на трасе.

"Гонка легенд" пройдзе ў цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі "Раўбічы" 18 лютага. У стартах прымуць удзел 20 вядомых біятланістаў, якія дабіваліся значных перамог у сваёй спартыўнай кар'еры. Там жа з 18 па 24 лютага пройдзе адкрыты чэмпіянат Еўропы па біятлоне.-0-

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос